Зацверджана
Дырэктар
рэдакцыйна-выдавецкай установы
«Выдавецкі
дом «Педагагічная прэса»
_______________В. А. Кнышаў
ПАЛАЖЭННЕ
аб
фестывалі школьных СМІ «Пунсовыя ветразі»
І. Агульныя палажэнні
Фестываль школьных СМІ «Пунсовыя
ветразі» (далей – фестываль), скіраваны на павышэнне прэстыжу журналісцкай
прафесіі сярод моладзі, стварэнне спрыяльнай інфармацыйнай прасторы ў дзіцячым і
маладзёжным асяроддзі, стымуляванне творчай актыўнасці педагогаў праводзіцца па
ініцыятыве філіяла «Рэдакцыя часопіса «Народная асвета» ўстановы «Рэдакцыя
газеты «Настаўніцкая газета».
1.1.
Мэты фестывалю:
-
выяўленне ў сярэдніх школах,
гімназіях, ліцэях і пазашкольных установах Рэспублікі Беларусь творчых
калектываў (школьных рэдакцый), якія ствараюць уласныя газеты і часопісы;
-
развіццё творчых здольнасцей
падлеткаў, юнакоў і дзяўчат;
-
фарміраванне
мультыкультурнай пазіцыі дзяцей і моладзі;
-
прыцягненне ўвагі да праблем
дзяцей і моладзі, навучання і выхавання, узаемадзеяння сям’і, школы і
дзіцячых грамадскіх арганізацый;
-
павышэнне інтэлектуальнага і
культурнага ўзроўню дзяцей і моладзі на аснове нацыянальных і
агульначалавечых каштоўнасцей;
-
папулярызацыя перадавога
педагагічнага вопыту ў галіне стварэння школьных газет і часопісаў,
электронных СМІ.
1.2.
Арганізатарам фестывалю з’яўляецца ўстанова «Рэдакцыя газеты «Настаўніцкая
газета»
1.3.
Удзельнікамі фестывалю могуць быць школьныя рэдкалегіі і творчыя калектывы, а
таксама рэдкалегіі пазашкольных устаноў, якія выпускаюць свае друкаваныя або
электронныя СМІ (газеты, часопісы, альманахі і інш.).
ІІ. Парадак правядзення
фестывалю
2.1.
Фестываль праводзіцца ў
наступныя тэрміны:
2.2.
Фестывальныя мерапрыемствы праводзяцца на працягу 2022 г. і ўяўляюць сабой:
-
майстар-класы «Школьная
медыяпрастора» па заяўках удзельнікаў фестывалю (студзень – снежань 2022
г.);
-
інфармацыйна-асветніцкую
акцыю «Фестываль школьных СМІ «Пунсовыя ветразі» на старонках СМІ і на сайце
часопіса
www.n-asveta.by
(студзень – снежань 2022 г.);
-
вучнёўскую канферэнцыю «Роля
сродкаў масавай інфармацыі ў жыцці школы» (лістапад 2022 г.);
-
прэс-канферэнцыю з
журналістамі друкаваных і электронных СМІ Беларусі (май 2022 г.);
-
майстар-класы для новых
удзельнікаў фестывалю «Пунсовыя ветразі»: «Арганізацыя работы школьнай
рэдкалегіі», «Фатаграфія ў школьных СМІ», «Дызайн і вёрстка перыядычнага
выдання» (май 2022 г.);
-
прэзентацыю фестывалю «Пунсовыя
ветразі» на міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы «СМІ ў Беларусі» (май 2022
г.);
-
экскурсіі для ўдзельнікаў фестывалю ў рэдакцыі вядучых СМІ Беларусі, Дом
друку, Белтэлерадыёкампанію, Нацыянальную бібліятэку Рэспублікі Беларусь
(май 2022 г.);
-
профільную змену для
ўдзельнікаў і пераможцаў фестывалю «Пунсовыя ветразі» ў Нацыянальным
дзіцячым аздараўленча-адукацыйным цэнтры «Зубронак» (па ўзгадненні з НДААЦ «Зубронак»
і ўпраўленнямі адукацыі аблвыканкамаў);
-
конкурс на лепшае школьнае
друкаванае выданне «Спроба пяра» (1.02.2022 – 25.04.2022 г.).
ІІІ. Парадак правядзення
конкурсу «Спроба пяра»
3.1.
Конкурс праводзіцца па двух намінацыях:
-
«Лепшая школьная газета» (1,
2, 3 месца);
-
«Лепшы школьны часопіс» (1,
2, 3 месца);
дадаткова ўстанаўліваюцца
ўзнагароды ў тэматычных намінацыях:
-
«За творчы падыход да
асвятлення школьнага жыцця»;
-
«За актуальнасць тэм і
імкненне да дасканаласці»
-
«За якаснае асвятленне
школьнага жыцця і сучасны дызайн»
-
«За прафесіяналізм і
актыўную жыццёвую пазіцыю»
-
«За актыўны ўдзел»
-
«За якасную арганізацыю
рэдакцыйна-выдавецкага працэсу»
-
«За актуальны змест і яркае
паліграфічнае выкананне»
-
«За ўдалы дэбют і творчы
падыход да асвятлення школьнага жыцця»
-
«За прафесійны падыход да
стварэння школьнай газеты»
-
«За якаснае асвятленне
дзейнасці сучаснай школы»
-
«За актуальнасць тэматыкі і
актыўную жыццёвую пазіцыю»
-
«За якаснае асвятленне
дзіцячых і маладзёжных ініцыятыў»
-
«За лепшую тэматычную
арганізацыю матэрыялаў на старонках выдання»
-
«За сучасны дызайн і
тэматычную разнастайнасць»
-
«За жанравае пастаянства і
тэматычную разнастайнасць»
-
«За паспяховае засваенне
інтэрнэт-прасторы і актуальнасць зместу»
3.2.
Для ўдзелу ў конкурсе рэдкалегіі (творчаму калектыву) неабходна да 1 мая
2022 г. даслаць на адрас рэдакцыі часопіса «Народная асвета» тры розныя нумары
сваёй газеты (часопіса) або дыск з лакальнай версіяй электроннага СМІ, якія
выйшлі ў 2019/20 навучальным годзе. Асобна дадаецца кароткая анатацыя, якая
павінна ўтрымліваць інфармацыю пра заснавальніка, каардынатара праекта, склад
рэдкалегіі, кантактны тэлефон, поўны паштовы і электронны адрасы.
3.3.
Фінал конкурсу «Спроба пяра» і ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў Мінску
падчас міжнароднай выстаўкі «Сродкі масавай інфармацыі ў Беларусі».
3.4.
У склад журы ўваходзяць
прадстаўнікі педагагічных і дзіцячых СМІ школ, гімназій, ліцэяў, Інстытута
журналістыкі БДУ, іншых устаноў і арганізацый.
IV.
Крытэрыі ацэнкі конкурсных выданняў
4.1.
Конкурснае выданне павінна адлюстроўваць актуальныя палітычныя і грамадскія
падзеі, найважнейшыя аспекты жыцця навучальнай ці выхаваўчай установы,
дэманстраваць творчы патэнцыял стваральнікаў газеты (часопіса).
4.2.
Падчас ацэнкі школьных СМІ журы звяртае ўвагу на:
-
сістэмнасць і перыядычнасць
выхаду школьнай газеты (часопіса);
-
актуальнасць, злабадзённасць
і запатрабаванасць выдання;
-
тэматычную і жанравую
разнастайнасць;
-
наяўнасць арыгінальных
аўтарскіх матэрыялаў;
-
мастацкае і тэхнічнае
афармленне выдання;
-
адпаведнасць заяўленаму тыпу
выдання (па структуры, рубрыкацыі, графічным і дызайнерскім афармленні).
4.3
Аргкамітэт і журы прадугледжваюць дыпломы і каштоўныя падарункі для пераможцаў у
кожнай намінацыі, а таксама шэраг узнагарод для ўдзельнікаў конкурсу за асобныя
творчыя дасягненні.
4.4
Элетронная версія Палажэння размешчана на сайце часопіса
www.n-asveta.by.
Вынікі
конкурсу будуць падводзіцца дыстанцыйна!!!
Праекты часопіса "Народная асвета"
|